Галоўная
  Молімся за...
  Наш банэр
  Бібліятэка
  Пішыце...

Калі напоўняцца хмары, яны выльюць дождж на зямлю (Эклезіяст 11:3)


Чэрвень

Молімся за інтэлігенцыю

1. За ўсьведамленьне адзінства розума і веры

Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсёй моцай тваёй, і ўсім розумам тваім, і бліжняга твайго, як сябе самога. (Лука 10:27)

Вось выбраў Я Бэцалеэля, сына Урыі, сына Гура з пакаленьня Юды, і напоўнiў яго Духам Божым, мудрасьцю i розумам i ўмеласьцю ва ўсякай працы. (Выхад 31:3)

2. Супраць атэізму, гуманізму і постмадэрнізму

Ня мей другiх багоў побач Мяне.(Выхад 20:3)

Госпада, Бога твайго, бойся, і Яму служы і Ягоным імем прысягай. (Другазаконьне 6:13)

Глядзіце, каб не збаламуціў вас хто філасофіяй і пустым ашуканствам паводле звычаю людзей, паводле стыхій свету, а не паводле Хрыста. (Калосцам 2:8)

3. За зьвяртаньне да Бога інтэлектуальнай і культурнай эліты

Страх Госпадаў – пачатак мудрасьці (Выслоўі 1:7)

Калі ты навернешся, Я прывяду цябе і ты станеш перад абліччам Маім; а калі здабудзеш каштоўнае зь нікчэмнага, будзеш як вусны Мае. Тады яны самі зьвернуцца да цябе, а табе ня трэба будзе зьвяртацца да іх. (Ярэмія 15:19)

Пачуў я пра цябе, што маеш Божага Духа і што знойдзены ў табе веды, і розум, і мудрасьць надзвычайная. (Данііл 5:14)

4. За любоў да праўды, каб шукалі праўды і гаварылі праўду

Госпадзе, хто будзе жыць у палатцы Тваёй? Хто знойдзе спачын на гары Тваёй сьвятой? Той, хто ходзіць беззаганна і робіць справядлівасьць; хто гаворыць праўду ў сэрцы сваім, хто не падманвае языком сваім, ня робіць благога бліжняму свайму і на бліжняга свайго ганьбы ня ўзводзіць. (Пс 14:1-3)

І спазнаеце праўду, і праўда вас вызваліць. (Ян 8:32)

Асвяці іх у праўдзе; Слова Тваё ёсць праўда. (Ян 17:17)

5. Супраць хлусьні ў СМІ

Агіда для Госпада - вусны ілжывыя, а тыя, што робяць сумленна – падабаюцца Яму. (Выслоўі 12:22)

Пакуль яшчэ трывае дыханьне ў-ва мне, і пакуль Дух Божы – у ноздрах маіх, ня скажуць вусны мае няпраўды, і язык мой ня будзе гаварыць хлусьні. (Ёў 27:3-4)


















Rating All.BY Царква Хрысьціян Веры Эвангельскай у Рэспубліцы Беларусь